У Кіеве Маскоўскі праспект стаў праспектам Бандэры

07/07/2016 - 13:56

Гарадскі савет Кіева прыняў рашэння перайменаваць Маскоўскі праспект ва ўкраінскай сталіцы ў праспект Сцяпана Бандэры. За такое рашэнне прагаласавалі 87 з 97 прысутных на пасяджэнні дэпутатаў гарсавета. Пры гэтым ніхто не выказаўся супраць.

Праект рашэння ўнеслі ў парадак дня па ініцыятыве мэра Кіева Віталя Клічка. Там прадугледжваецца перайменаванне двух праспектаў і пяці вуліц. Напрыклад, вуліца Кутузава ў Кіеве стане вуліцай генерала арміі Украінскай народнай рэспублікі Аляксея Алмазава, завулак Кутузава — у завулак імя ўкраінскага пісьменніка Яўгена Гуцала, а вуліцу Суворава — у вуліцу ўкраінскага военачальніка Міхаіла Амельяновіча-Паўленка.

З мінулага года ва Украіне актыўна праводзіцца палітыка дэкамунізацыі, якая прадугледжвае замену тапаніміку, звязаную з савецкім мінулым, а таксама знос савецкіх помнікаў. Увесну 2015 года выйшаў закон аб асуджэнні нацысцкага і камуністычнага рэжымаў, пасля чаго ў краіне пачалася кампанія пазбаўлення ад старых савецкіх сімвалаў, перадае ВВС.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі