У Кіеўскім скверы на праўладным свяце ўключылі песню "Перамен"

06/08/2020 - 17:24

У Кіеўскім скверы Мінска, дзе праходзіць Дзень адчыненых дзвярэй устаноў дадатковай адукацыі, уключылі песню Віктара Цоя "Перамен". Гэта адзін з нефармальных гімнаў апазіцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

Песня "Перамен" загучала ў 19:00, калі ў сквер павінны была прыйсці кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай.

Пасля таго, як улады сарвалі мітынг-канцэрт Ціханоўскай у парку Дружбы народаў, Ціханоўская заявіла, што пойдзе ў Кіеўскі сквер як звычайная грамадзянка. Пасля гэтага міліцыя ачапіла Кіеўскі сквер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі