У Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча

19/08/2022 - 14:02

19 жніўня ў Харкаве ўсталявалі першы прыпынак-сховішча. Там могуць знаходзіцца ў бяспецы пасажыры ў чаканні прыбыцця грамадскага транспарту. У сховішчы 12 месцаў і экран з камерамі відэаназірання. Усталяваная скрыня з пяском для ліквідацыі магчымых узгаранняў, піша suspilne.media.

Жалезабетонныя прыпынкі-сховішчы будуюць з-за рэгулярных расійскіх абстрэлаў горада. Іх змяшчаюць побач са звычайнымі прыпынкамі.

Гэты і наступныя здымкі — suspilne.media
Мясцовы мастак заканчвае на сценах сховішча мурал

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі