У Казахстане здымаюць з продажу сфальшаванае згушчанае малако з Беларусі і Расіі

17/02/2017 - 04:20

У Казахстане здымаюць з продажу сфальшаванае згушчанае малако з Беларусі і Расіі. Як паведамляе агенцтва "Інтэрфакс", парушэнне тэхнічных рэгламентаў харчовай прадукцыі беларускімі і расійскімі вытворцамі выявіў Камітэт па абароне спажыўцоў міністэрства нацыянальнай эканомікі Казахстана. Было высветлена, што прадукцыя, у тым ліку і прадпрыемства з Рагачова, зроблена з раслінных тлушчаў. Спажыўцам рэкамендавалі ўстрымацца ад ужывання гэтых прадуктаў, а гандлярам — адмовіцца ад продажу сфальшаванай прадукцыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі