Саудаўская Аравія / Sui Xiankai / XinHua / Global Look Press
У канфлікт на Блізкім Усходзе ўцягнулася яшчэ адна краіна. Саудаўская Аравія далучылася да аперацыі ЗША і Ізраіля супраць іранскага рэжыму.
Яна "прадастаўляе ўсе свае магчымасці ў іх [ЗША і Ізраіля] распараджэнне для падтрымкі ўсіх захадаў, якія яны прымаюць, і папярэджваючы пра сур'ёзныя наступствы далейшага парушэння суверэнітэту дзяржаў і прынцыпаў міжнароднага права", сказана ў заяве, якую распаўсюдзіў МЗС Саудаўскай Аравіі.
Раней Іран, адказваючы на ўдары ЗША і Ізраіля, атакаваў звязаныя з амерыканцамі аб'екты ў Саудаўскай Аравіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Бахрэйне, Катары, Кувейце і Іарданіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут