У канцы года Лукашэнка збярэ вялікую нараду, прысвечаную адукацыі

26/08/2019 - 11:05

У канцы года Аляксандр Лукашэнка збярэ вялікую нараду, прысвечаную адукацыі. Пра гэта ён заявіў у панядзелак падчас сустрэчы з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам. Лукашэнка адзначыў, што магчыма будзе ўдасканальвацца сістэма паступлення ў ВНУ, бо шмат нараканняў наконт ЦТ. Насцярожвае сітуацыя і яго.

"Я не прымаю цяпер ніякіх рашэнняў, таму што ў мяне недастаткова інфармацыі, кажа кіраўнік дзяржавы. — ...Я баюся прымаць рашэнне, каб не памыліцца".

На нарадзе, як мяркуе Лукашэнка, мусяць быць агучаныя розныя погляды на праблемы. Ён спадзяецца, што атрымаецца дыскусія.

"Павінна быць альтэрнатыва, каб былі розныя пункты гледжання, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Мы іх павінны супаставіць і прыняць адпаведныя рашэнні. Гэта не павінна быць для галачкі нейкая паказушная нарада".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі