У Калінкавіцкім раёне “Аўдзі” сутыкнулася з дрэвам, загінула кіроўца

26/02/2018 - 11:14

У Калінкавіцкім раёне “Аўдзі” сутыкнулася з дрэвам, загінула 38-гадовая кіроўца. Яна не ўлічыла ўмовы надвор’я і няправільна выбрала хуткасць. У выніку машына апынулася ў кювеце, інфармуе БЕЛТА.

Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага пасля 16-й гадзіны на 29-м кіламетры аўтадарогі Калінкавічы — Брагін — Камарын. Жанчына памерла на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі