У кабінеце работніка "Мінсктранса" былі банкаўскія аблігацыі на $500 тысяч

07/08/2019 - 11:51

Прэс-служба Дзяржкантроля Беларусі паведаміла пра затрыманне па падазрэнні ў карупцыі некалькіх службовых асобаў дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс". Адбылося гэта ў момант перадачы грошай за лабіяванне інтарэсаў камерцыйных структур падчас правядзення закупак. Сцвярджаецца, што згаданыя службовыя асобы сістэматычна атрымлівалі грошы ад кіраўнікоў камерцыйных структур. За гэта прымаліся станоўчыя рашэнні па пастаўках паліва і запчастак у аўтобусныя і тралейбусныя паркі Мінска.

Цікава, што падчас ператрусу ў кабінеце аднаго з затрыманых знайшлі 30 тысяч долараў, а таксама банкаўскія аблігацыі чатырох беларускіх банкаў на прад'яўніка на $500 тысяч.

Крымінальныя справы распачалі па артыкуле "атрыманне хабару".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі