У Іўі перадумалі ўводзіць абавязковае нашэнне ахоўных масак у грамадскіх месцах

28/05/2020 - 14:44

У Іўі перадумалі ўводзіць у раёне абавязковае нашэнне ахоўных масак у грамадскіх месцах. Інфармацыя пра новаўвядзенне 26 траўня з'явілася на сайце раённай дзяржаўнай газеты "Іўеўскі край". Там тлумачылася ўвядзенне абавязковага нашэння масак пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў раёне з распаўсюдам каранавіруса. Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі заявіў і пра абмежаванне колькасці наведвальнікаў, якія адначасова могуць знаходзяцца ў крамах, аптэках, банках і г. д.

Пра гэта 27 траўня паведамілі многія рэспубліканскія недзяржаўныя СМІ. І вось 28 траўня ранейшая навіна на сайце "раёнкі" была "падкарэктавана" і з'явілася новая. Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ўдакладніў, што насамрэч названыя прафілактычныя меры маюць "рэкамендацыйны характар". Тыя ж кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання могуць "вырашаць самастойна, як абараніць свой калектыў".

Няўжо эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне раптоўна палепшылася?

На раніцу 28 траўня колькасць выяўленых у нашай краіне выпадкаў COVID-19 наблізілася да 40 тысяч. Новых выпадкаў зарэгістравалі  зноў больш за 900. У Беларусі налічваецца 219 памерлых з каранавірусам (+5 за апошнія суткі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі