У Італіі з мора да берага прыплыті сотні ўпаковак кетчупу і маянэзу

12/03/2023 - 11:44
Скрыншот з відэа / video.repubblica.it

На паўдневым узбярэжжы Італіі на пляжах знайшлі сотні бутэлек з маянэзам і кетчупам. Іх туды выкінула з мора. Пра гэта піша La Rebupplica.

Эколагі і мясцовыя ўлады мяркуюць, што соўсы перавозіў які-небудзь карабель і проста страціў частку груза. Цікава толькі, што бутэлькі кетчупа аказаліся пустымі. А вось маянэз даплыў да берага цэлым, у запячатаных упакоўках.

Знайсці бутэлькі з соўсамі можна на ўзбярэжжах Леччэ, Галіпалі і Брындызі ў рэгіёне Апулія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі