У Італіі невядомы паведаміў пра бомбу ў самалёце, які мусіў ляцець рэйсам "Мінск — Мілан". Пра гэта ў Twitter паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Адзначаецца, што вылет быў затрыманы.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск працуюць сапёры спецпадраздзялення МУС "Алмаз". Пасажыры і багаж праходзяць паўторную праверку. Папярэдне вылет адклалі да 13.50.