У Італіі грузавы самалёт заблакаваў... аўтадарогу (фота)

05/08/2016 - 11:27

У Італіі грузавы самалёт заблакаваў... аўтадарогу. Здарэнне адбылося раніцай у аэрапорце горада Бергама. Boeing-737, які прыляцеў з Парыжа, выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Фотаздымкі здарэння з'явіліся ў Twitter.

Пацярпелых сярод кіроўцаў аўтамабіляў няма, не пацярпелі і чальцы экіпажу, інфармуе УНІАН. Мяркуецца, што прычынай здарэння сталі кепскія ўмовы надвор'я.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі