У інтэрнэце з'явіўся дзіпфэйк з заявай Ціханоўскай, на яго павёўся Пракоп'еў

26/01/2025 - 00:01

Ніхто не павёўся, акрамя грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп'ева / Скриншот с поддельного канала

25 студзеня ў фальшывым тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай з'явіўся дзіпфэйк, згенераваны нейрасеткай, у якім Ціханоўская нібыта заяўляе пра складанне паўнамоцтваў нацыянальнага лідара Беларусі.

На відэа яе сгенераванае выява заяўляе таксама, што паўнамоцтвы перадаюцца Паўлу Латушку.

Ролік выкананы не надта якасна: выява падтармажвае, гук не супадае з рухам вуснаў, а голас гучыць не натуральна.

Скрыншот з фэйкавага канала Ціханоўскай

Прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна адразу ж абвергла інфармацыю, назваўшы відэа фэйкам: "Трэба аддаць ім належнае — піяраць як могуць".

Пазней Святлана Ціханоўская асабіста запісала відэазварот, каб развеяць сумневы. "Мае дарагія беларусы і беларусачкі. Я, канечне, застаюся з вамі, плячом да пляча, каб працягваць нашу барацьбу дзеля роднай Беларусі", — сказала яна.

Адзначым, што на дзіпфэйк павёўся грамадскі дзеяч і бізнесмен Вадзім Пракоп'еў, які размясціў у сваім інстаграме паведамленне на гэтую тэму.

Аднак праз некаторы час, разабраўшыся, ён зрабіў тлумачальны пост.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі