У інтэрнэце галасуюць за беларускамоўнага каментатара фінальнага матча Еўра-2016

04/07/2016 - 08:34

У інтэрнэце галасуюць за каментатара фінальнага матча футбольнага чэмпіянату Еўропы. Такую магчымасць прапанаваў тэлеканал "Беларусь 5". На яго старонцы ў ВКонтакте ідзе адкрытае галасаванне. Карыстальнікам прапануецца выбраць кагосьці з 9 каментатараў.

Лідыруе Павел Баранаў, які матчы Еўра-2016 каментуе па-беларуску. За яго прагаласавалі больш за 3 тысячы чалавек альбо каля 40%. У Дзмітрыя Герчыкава больш за 1800 галасоў альбо амаль 24%. Астатнія каментатары набралі істотна менш галасоў. Паўдзельнічалі ў галасаванні ўжо амаль 8 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту. Яно скончыцца 9 ліпеня.

Павел Баранаў. Фота: dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі