У шведскім Эстэрсундзе 5 снежня прайшла першая жаночая індывідуальная гонка на этапе чэмпіянату свету па біятлоне.
Пераможцай стала францужанка Жусцін Брэза, другое месца заняла Юлія Джыма з Украіны. Бронза дасталася яшчэ адной прадстаўніцы Францыі — Жулі Сімон.
У беларускай зборнай найлепша вынік паказала Дзінара Алімбекава, якая апынулася 33-й. Ірына Крыўко паказала 45-ы вынік, Алена Кручынкіна — 58-ы, яе сястра Ірына — 69-ы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.