У Харкаве затрыманы расійскі падпалкоўнік, пілот збітага знішчальніка. Іншага пілота шукаюць у горадзе. Яны абодва паспелі катапультавацца, піша hromadske.ua.
Ваеннапалонны намеснік камандзіра 47-га палка з Варонежа кажа, што здзейсніў тры вылеты, падчас якіх здзяйсняліся бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў, у тым ліку і Харкава.
За апошнія дні ўкраінскія байцы затрымалі некалькі пілотаў збітых расійскіх самалётаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут