У Грозаве і Семежаве знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў

13/01/2023 - 18:40
Шыльда на крыжы ў Грозаве / Новы час

У Грозаве і Семежаве ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці знеслі крыжы, усталяваныя ў гонар слуцкіх паўстанцаў 1920 года, піша novychas.online. Яны там стаялі з 1990-х гадоў. У Грозаве крыж знеслі каля месяца таму.

Слуцкія паўстанцы ў лістападзе-снежні 1920 года змагаліся за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку супраць Чырвонай Арміі. Для цяперашніх уладаў РБ — яны "ворагі, нацыяналісты". Летась улады арганізавалі знішчэнне ў Заходняй Беларусі помнікаў і магілаў удзельнікаў польскай Арміі Краёвай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі