Інфармацыя пра смерць экс-сенатара Алега Суконкі выявілася непраўдзівай

07/05/2024 - 07:12

Алег Суконка / kp.ru

Пра смерць 72-гадовага шматгадовага кіраўніка анкацэнтра ў Бараўлянах, доктара медыцынскіх навук, заслужанага лекара Беларусі Алега Суконкі паведаміла "Наша Ніва".

Пазней выданне абвергла ўласную інфармацыю і прынесла прабачэнні.

На пачатку 2021-га медык, які тады быў членам Савета Рэспублікі, выступіў з крытыкай улады за тое, што яна хавае праўдзівую статыстыку наконт каранавіруса. За гэта доктара-анколага выкраслілі са спісу лаўрэатаў дзяржпрэміі, а ў 2022-м выключылі з Савета Рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі