У Гродне ў тралейбусе пасажыра два разы ўдарылі па галаве шкляной бутэлькай

16/07/2018 - 11:04

У Гродне ў тралейбусе пасажыра два разы ўдарылі па галаве шкляной бутэлькай. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка, здарэнне адбылося ўвечары 14 ліпеня. 46-гадоваму п'янаму мужчыне не спадабалася, як на яго паглядзеў адзін з пасажыраў. І ён ударыў 36-гадовага мужчыну.

Пасля гэтага на прыпынку хуліган кінуўся да выхаду. Яго спрабавалі затрымаць пасажыры, а ў выніку схапілі вайскоўцы, якія выпадкова аказаліся на месцы здарэння. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Хуліганства". Зламысніку пагражае ад 3 да 5 гадоў абмежавання волі, ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі