У Гродне кантрабандыст скраў канфіскаваны ў яго аўтамабіль (фота)

05/04/2016 - 12:58

У Гродне 25-гадовы кантрабандыст скраў канфіскаваны ў яго аўтамабіль. Транспартны сродак у мужчыны забралі ў Літве пасля таго, як пры спробе ўезду ў гэтую краіну была выяўлена кантрабанда цыгарэт. Легкавік прадалі на аўкцыёне. Атрымалася так, што купіў яго грамадзянін Беларусі. Ён адшукаў ранейшага гаспадара і папрасіў распавесці пра машыну. Мужчына інфармацыяй падзяліўся, пры гэтым запомніў, дзе стаіць аўтамабіль.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскай вобласці, праз нейкі час кантрабандыст знайшоў легкавік і на эвакуатары завёз яго да сябе дахаты ў Воранаўскі раён. Міліцыя знайшла зламысніка, аўтамабіль у яго зноў забралі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі