Так выглядала ўрачыстае адкрыццё дзіцячага садка №57 / Яндэкс.Карты
Сур'ёзныя будаўнічыя дэфекты выявіліся ў дзіцячым садку №57 у Гомелі, які з помпай адкрывалі ў верасні 2024-га да так званага "Дня народнага адзінства".
Праз няпоўныя два гады эксплуатацыі ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Гомеля абвясціла тэндар на выпраўленне будаўнічых недахопаў падрадчыка. Сума — амаль 4,5 тыс. рублёў.
Як піша выданне "Флагшток", на першым і другім паверхах садка з'явіліся расколіны ў сценах і ў сцяжках, раскалоліся і падняліся некалькі керамагранітных плітак падлогі. Таксама расколіны з'явіліся ў памяшканні пральні, на ўваходах у ніжні тэхнічны паверх патрабуецца аднавіць цэментную сцяжку.
Узвядзеннем садка займаўся будаўнічы трэст №14, які сёлета ў траўні падаў заяву аб банкруцтве.
Работы па ліквідацыі недахопаў павінны быць скончаны да пачатку верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут