У Гомельскай вобласці ўдзельнікі тэрабароны адпрацоўвалі дэсант

23/05/2023 - 11:49
Дэсант / t.me/modmilby/

У Гомельскай вобласці ўдзельнікі тэрытарыяльнай абароны адпрацоўвалі дэсант з катэра на адной з рэк. Прэс-служба Минабароны РБ паведамляе, што вучэбныя зборы праводзяцца з ваеннаабавязанымі ў рэгіёне, якія прызначаныя "для камплектавання органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і вайсковых часцей тэрытарыяльных войск". Як бачна на здымках, "дэсантнікі" ўзброеныя кулямётамі і аўтаматамі. 

Беларускае войска працягвае рыхтавацца да абароны ад "дыверсантаў", якія могуць зайсці на поўдзень Беларусі таксама, як зайшлі ў Белгародскую вобласць РФ.

t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі