Дзяніс Граханаў / Фота з сацсетак
У Гомелі адбыўся новы суд над Дзянісам Граханавым, паведамляюць праваабаронцы. Гэтым разам яго судзілі паводле абвінавачання ў абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ).
Першы раз Граханава судзілі ў снежні 2020 года — за надпіс "Не забудзем" каля станцыі метро Пушкінская ў Мінску. Яго дзеянне кваліфікавалі як "хуліганства" і прысудзілі да паўтара года хіміі. Але сёлета ў лютым да яго на "хімію" прыехалі супрацоўнікі КДБ і павезлі ў СІЗА.
Пяць месяцаў да суда Граханаў правёў у Гомельскім СІЗА. Па хадайніцтве пракурора суд амаль адразу зрабілі закрытым. Падрабязнасцяў працэсу няма. Праваабаронцы толькі ведаюць, што суддзя Вольга Церахава прызначыла Граханаву па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання адзін год і сем месяцаў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут