У Гомелі нецвярозы прыхільнік “ДНР” прапаноўвае набыць стужку патронаў (аўдыё)

08/11/2015 - 13:32

Нецвярозы пасажыр гомельскай маршруткі прызнаецца, што ваяваў на Данбасе за грошы і прапануе свайму спадарожніку набыць стужку патронаў. Выпадковую размову з не зусім адэкватным незнаёмцам запісаў і выклаў у сеціва адзін з гомельскіх блогераў.

Як можна даведацца з гэтай размовы, яго выпадковы спадарожнік жыве ў Гомелі і мае кватэру ў тамтэйшым мікрараёне Валатава, у яго тут расце сын. Але на заробкі мужчына ездзіць за мяжу — на акупаваны прарасійскімі сепаратыстамі Данбас. Ён ваюе за “ДНР” і атрымлівае за гэта паўтары тысячы долараў.

Таксама прадпрыімлівы гамяльчанін прапанаваў блогеру набыць у яго стужку патронаў 7,62 “проста з ДНР” коштам па 2 умоўныя адзінкі за штуку. Увесну мужчына плануе зноў паехаць на Данбас, калі там будзе вайна, бо “паўтараху ў Беларусі як зарабіць?”.

Фота: REUTERS

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі