У Гомелі мужчына ўзяў у прахожай тэлефон і замініраваў мясакамбінат

21/12/2017 - 15:41

У Гомелі мужчына ўзяў у прахожай мабільны тэлефон і замініраваў мясакамбінат. Здарэнне адбылося ў чацвер, 21 снежня, каля 14-й гадзіны. Тэлефанаванне было на лінію 102 аператыўна-дзяжурнай службы гомельскай міліцыі. Мужчына паведаміў, што на прадпрыемстве закладзенае выбуховае прыстасаванне. Пасля гэтага ён вярнуў тэлефон жанчыне і сышоў.

З мясакамбіната эвакуявалі 100 чалавек, на месцы працавалі сапёры, ратавальнікі, міліцыя. Нічога падазронага яны не знайшлі. Паралельна працавалі аператыўнікі. Зламысніка знайшлі ўжо праз дзве гадзіны. Яму 40 гадоў. Мужчына нідзе не працуе. Цяпер ён знаходзіцца ў міліцыі, але даць тлумачэнні не можа, паколькі знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Міліцыя нагадвае, што аўтарам падобных паведамленняў пра непраўдзівую небяспеку пагражае крымінальная адказнасць. Яна наступае з 14 гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі