У Гомелі міліцыянеры пераблыталі прозвішча і абшукалі… Меркель (фота)

04/05/2017 - 08:29

У Гомелі міліцыянеры пераблыталі прозвішча і абшукалі… Меркель. Фота дзіўнага пратакола змясціў у сацыяльных сетках праваабаронца Леанід Судаленка. Ён піша, што гаворка ідзе пра журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса, якога затрымлівалі нядаўна і пасля аштрафавалі, нібыта, за “лаянку матам”. У пратаколе міліцыянеры пішуць: “Перад пачаткам асабістага вобшуку Меркель Яўгену… Меркель Яўген Аляксандравіч патлумачыў…”.

Фота: Facebook
Яўген Меркіс. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі