У Гомелі міліцыя знайшла і аштрафавала экстрэмала-"хакеіста"

03/03/2020 - 10:50

У Гомелі міліцыя знайшла і аштрафавала экстрэмала-"хакеіста". У хакейнай форме і ролікавых каньках ён рухаўся па вуліцы, трымаючыся за вяроўку, прывязаную да аўтамабіля "БМВ". Днямі відэа з'явілася ў інтэрнэце і супрацоўнікі ДАІ хутка высветлілі асобы ўдзельнікаў незвычайнай паездкі. Імі аказаліся 21-гадовы жыхар Гомеля і яго 51-гадовая маці, якая кіравала машынай. Па словах хлопца, ён хацеў проста сабраць паболей лайкаў, таму і пайшоў на такі ўчынак.

Маці і сына прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі