У Глыбокім на дальнабойшчыка напаў знаёмы з нажом

04/10/2019 - 15:12

Следчы камітэт расследуе замах на забойства, паведамляе прэс-служба ведамства.  Інцыдэнт адбыўся 4 кастрычніка каля 5-й гадзіны ў Глыбокім. 

Два знаёмыя вырашылі паехаць у Літву. Адзін з іх працаваў там дальнабойшчыкам, а другі папрасіў ўзяць яго з сабой. Мужчына патлумачыў, што хоча падзарабіць, каб вярнуць пазыку першаму.

Мужчыны ехалі разам. 24-гадовы пасажыр нажом ударыў 28-гадовага прыяцела. Калі кіроўца выскачыў з аўтамабіля, прыяцель стаў яго пераследваць і яшчэ адзін раз ударыў яго нажом. Забіць сваю жэртву нападнік не змог, бо пацярпелы актыўна супраціўляўся.

Праваахоўнікі затрымалі нападніка На яго пачалі крымінальную справу за замах на забойства. 

Пацярпелага шпіталізавалі ў лякарню, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі