У Глыбоцкім раёне ўвялі каменданцкі час

14/09/2017 - 16:54

На тэрыторыі Глыбоцкага раёна ўведзены каменданцкі час. Гэта зроблена ў сувязі з правядзеннем беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017". Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце Глыбоцкага райвыканкама

Паведамляецца, што каменданцкі час будзе дзейнічаць з 14 па 20 верасня 2017 года з 22.00 да 6.00.

"У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ваенным становішчы" падчас каменданцканга часу забараняецца знаходзіцца (без неабходнасці) па-за жыллём, перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакументаў, якія сведчаць або якія пацвярджаюць асобу", — паведамляецца ў абвестцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі