У Германіі на карнавале легкавы аўтамабіль Mercedes заехаў у натоўп, пацярпелі больш за 30 чалавек, у тым ліку дзеці, паведамляе bild.de. Здарэнне адбылося ў горадзе Фолькмарзэн (зямля Гэсэн). Кіроўцу затрымалі. Пакуль няма інфармацыі пра тое, ці быў гэта тэракт, ці машына выпадкова наехала на людзей. Mercedes праехаў у натоўпе каля 30 метраў.
Пазней было заяўлена, што наезд быў наўмысны, але гаворкі пра тэракт няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.