У Германіі хочуць забараніць выдачу віз спартоўцам з Беларусі і Расіі

12/05/2023 - 15:36
Нэнсі Фэзер / Instagram-аккаунт nancy_faeser

Спартоўцам з Беларусі і Расіі, якія плануюць выступаць на міжнародных спаборніцтвах на тэрыторыі Германіі, прапаноўваюць забараніць выдачу візы. Такую прапанову агучыла кіраўніца МУС ФРГ Нэнсі Фэзер, перадае DW.

"Калі МЗС пагодзіцца са мной у гэтым, мы адмовім у візах расійскім і беларускім спартоўцам, якія ўязджаюць у Германію", — заявіла яна.

Нэнсі Фэзер з'яўляецца чальцом СДПГ, як і канцлер Олаф Шольц. Яна — першая  жанчына на пасадзе міністру ўнутраных спраў Германіі.

Міжнародныя санкцыі супраць спартовых прадстаўнікоў Расіі і Беларусі былі ўведзеныя пасля пачатку шырокамаштабнай агрэсіі, якую Расія з дапамогай Беларусі разгарнула ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі