У Генштабе УСУ лічаць, што Беларусь на вучэннях адпрацуе захоп часткі Украіны

01/09/2022 - 16:46

Беларусь на бліжэйшых вайсковых вучэннях можа адпрацоўваць захоп часткі Украіны. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштабу УСУ Аляксей Громаў на брыфінгу 1 верасня.

Вучэнні ў Беларусі адбудуцца 8-14 верасня. На іх Беларусь упершыню будзе адпрацоўваць "вызваленне часова акупаваных тэрыторый, вядзенне контрнаступлення і выхад на дзяржаўную мяжу". Удзел у гэтых вучэннях прымуць таксама вайскоўцы з Расіі ды іншых краінаў АДКБ.

"Але пад "акупаванымі тэрыторыямі" могуць разумецца і ўкраінскія землі", — мяркуе Громаў. Па яго словах, гаворка можа ісці аб прыгранічных рэгіёнах Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі