У Францыі памёр вынаходнік укладкі валасоў фенам Патрык Алес

22/05/2019 - 07:04

У Францыі памёр вынаходнік укладкі валасоў фенам Патрык Алес (Хесус Гансалес). Яму было 88 гадоў, інфармуе lefigaro.fr. Ён нарадзіўся ў Іспаніі, падчас грамадзянскай вайны 1930-х сям'я перабралася ў Францыю. Патрык Алес стаў бізнесменам, яго кампаніі належаць некалькі парыкмахерскіх брэндаў. Укладку валасоў ён прыдумаў у далёкім 1964 годзе.

lefigaro.fr

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі