15 верасня ў Еўрапарламенце Аляксандра Лукашэнку памылкова назвалі "нелегітымным прэзідэнтам Украіны". З прамовай выступаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Ён заявіў, што ЕС лічыць выбары ў Беларусі сфальсіфікаванымі, таму разглядае яго, як "нелегітымнага прэзідэнта". Якраз у гэты момант Барэль памылкова сказаў "Украіны", але паправіўся: "Вядома, Беларусі, пра што я толькі думаў".
Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза лічыць, што толькі новыя выбары ў нашай краіне пад эгідай АБСЕ дапамогуць пераадолець крызіс.
Чакаецца, што ўжо ў верасні Еўрасаюз агучыць, якія санкцыі чакаюць афіцыйны Мінск. ЕС збіраецца "ацаніць, сферы, у якіх можа быць замарожаны дыялог з Беларуссю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.