У Ерэване Лукашэнка не захацеў рабіць сэлфі разам з іншымі кіраўнікамі краін

01/10/2019 - 09:47

У Ерэване Аляксандр Лукашэнка не захацеў рабіць сэлфі разам з іншымі кіраўнікамі краін. Фота з жартаўлівым каментаром апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

"Некаторыя з нашых партнёраў любяць рабіць сэлфі, некаторыя не, — піша Пашынян. — Мы таксама выпілі тост за нашых адсутных калегаў".

З гэтых яго слоў і зроблена выснова, што Лукашэнка адмовіўся ад сэлфі. 1 кастрычніка ў Ерэване праходзіць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Беларускі кіраўнік прыляцеў у Арменію ў панядзелак і ў той жа дзень сустрэўся з Ніколам Пашынянам.

Хто ж трапіў на сэлфі? Удзельнікі пасяджэння і госці. Гэта — прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў, прэм'ер Сінгапура Лі Сянь Лун, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, кіраўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі