У Данецку развітваюцца з сепаратыстам Арсенам Паўлавым, вядомым як Матарола. Раніцай труну з целам дзеяча “ДНР” выставілі ў мясцовым оперным тэатры. Як паведамляюць данецкія СМІ, рух у цэнтры горада перакрыты. Першым развітацца з паплечнікам прыйшоў лідар “ДНР” Аляксандр Захарчанка.
Чарга людзей, ахвочых развітацца з Матаролам, расцягнулася на дзясяткі метраў.
Арсен Паўлаў быў забіты ў Данецку 16 кастрычніка — у ліфце дома, дзе ён жыў, спрацавала выбуховае прыстасаванне. Паўлаў атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.
To see this content visit the full version of this page.