У цыстэрне беларускага цягніка ў Латвіі знайшлі 3 млн кантрабандных цыгарэт

16/03/2018 - 13:24

Хованку з цыгарэтамі выявілі латвійскія мытнікі на таварнай станцыі Даўгаўпілс у грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі, паведамляе baltnews.lv

У адной з цыстэрнаў яны знайшлі схаваныя кардонныя скрынкі, абгорнутыя чорнай поліэтыленавай плёнкай. Скрынкі былі запоўненыя цыгарэтамі маркі "NZ Gold" без акцызных марак. Агулам было тры мільёны цыгарэтаў. 

Паведамляецца, што хованка была зробленая ў цыстэрне, запоўненай бітумам. Калі праніклі ўсярэдзіну цыстэрны, то выявілі, што бакі рэзервуара аддзеленыя ад іншага грузавога памяшкання фанернымі перагародкам. За імі і знаходзіліся хованкі з кантрабандным грузам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі