У цэнтры Віцебска рабочыя адкапалі нешта цікавае

23/05/2020 - 12:15
Будаўнічыя працы ў гістарычным цэнтры Віцебска​ / news.vitebsk.cc

У гістарычным цэнтры Віцебска, у раёне вуліцы Талстога, рабочыя пракладалі траншэю і выявілі цікавыя артэфакты. З усходняга краю ў ёй заўважылі сцяну знесенага будынка, а з паўночнага боку адкрыліся скляпеністыя праёмы, складзеныя са старадаўняй цэглы.

Насупраць уваходу ў Васкрасенскую царкву рабочыя ўскрываюць пракладзеную тут раней цеплатрасу. Пры гэтым побач з ёй на здымках можна заўважыць тры незвычайных прадмета, якія нагадваюць чалавечыя чарапы, піша news.vitebsk.cc.

Што будзе з знаходкамі далей, пакуль не ясна. Работамі на аб'екце займаецца ТАА "АКК Теплострой". За імі, па словах начальніка, назірае археолаг Аляксей Беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі