У цэнтры Мінска ўсталёўваюць станцыю зарадкі электрамабіляў

05/08/2019 - 16:49

5 жніўня ў цэнтры Мінска ўсталёўвалі чарговую станцыю зарадкі электрамабіляў. Яна знаходзіцца на Ленінградскай вуліцы недалёка ад чыгуначнага вакзала.

Мяркуецца, што да 2025 года ў сталіцы можа з'явіцца да 400 падобных станцый. Менавіта ў Мінску будзе найхутчэй расці колькасць электрамабіляў. Гэта звязана і з колькасцю жыхароў, і з узроўнем іх даходаў.

Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі