У цэнтры Мінска ў аўтамабілі таксі выбухнуў газавы балон

29/06/2022 - 10:03

У цэнтры Мінска ў аўтамабілі таксі выбухнуў газавы балон, піша sb.by. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ, аварыйнай газавай службы і ратавальнікі.

Сталічнае ДАІ паведамляе пра ДТЗ на праспекце Незалежнасці, з-за якога быў абмежаваны рух ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Валадарскага. Але неўзабаве яго аднавілі.

У аварыю трапілі два аўтамабілі (Renault Logan і Nissan Primera). У таксоўцы ад удару заблакаваўся багажнік, у якім было газавае абсталяванне. Мяркуецца, што "адбылася ўцечка газу".

Ратавальнікі паведамляюць, што ніхто з людзей не пацярпеў.

twitter.com/112MINSK
Гэты і наступныя здымкі — minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі