У цэнтры Брэста знайшлі скрыню з мінамі часоў вайны

21/08/2019 - 15:53

Ужо месяц у Брэсце на тэрыторыі, прылеглай да Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора, вядзе раскопкі пошукавы батальён вайсковай часці 28443. За гэты час, як паведамляе прэс-служба МУС, былі выкапаныя больш за 200 парэштак салдат Другой Сусветнай вайны.

21 жніўня ў 15:33 вайсковец батальёна затэлефанаваў на нумар "102" і паведаміў, што на тэрыторыі храма знайшлі скрыню з мінамётнымі мінамі часоў Другой Сусветнай вайны.

На месцы працуюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС і сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5526.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі