У цэнтры Барысава біліся футбольныя фанаты, затрыманыя 11 чалавек

23/11/2017 - 16:23

У цэнтры Барысава біліся футбольныя фанаты, затрыманыя 11 чалавек. Здарэнне адбылося ў чацвер, 23 лістапада, каля 16-й гадзіны ў адной з кавярняў. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак, маладыя людзі былі ў стане алкагольнага ап’янення. Міліцыя яшчэ да канца не ўпэўненая, што гэта футбольныя заўзятары. У адносінах парушальнікаў грамадскага парадку праводзіцца разбіральніцтва.

Не выключана, што затрыманыя — заўзятары сербскага клуба “Црвена Звезда”, які сёння ў матчы групавога раўнда Лігі Еўропы згуляе на “Барысаў-Арэне” з БАТЭ (пачатак а 21-й гадзіне).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі