У бюджэце-2019 на Еўрапейскія гульні закладзена $72 млн. І гэта не ўсё

26/10/2018 - 10:15

У праекце бюджэту Беларусі на 2019 год на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў закладзена 153 млн рублёў ($72 млн па курсе Нацбанка на 26 кастрычніка 2018 года). Акрамя іх, у жніўні 2018 года з фонду кіраўніка краіны на Еўрагульні ўжо было вылучана 76,9 млн рублёў ($39,8 млн па сярэднім курсе Нацбанка на 2017 год).

Пры гэтым, як высветліла Еўрарадыё, толькі за 2018 год дырэкцыя Еўрапейскіх гульняў правяла тэндараў на 106 млн рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі