У Быхаўскім раёне школьны аўтобус апынуўся ў кювеце

09/03/2023 - 09:10
На месцы здарэння / t.me/uvdmogilev/

У Быхаўскім раёне школьны аўтобус апынуўся ў кювеце. Як паведамляе магілёўская міліцыя, здарэнне адбылося раніцай у чацвер каля вёскі Балонаў-Сялец. Вадзіцель у нейкі момант не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтобус з'ехаў з дарогі.

На шчасце, у салоне не было дзяцей. Ніхто не пацярпеў.

t.me/uvdmogilev/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі