У БСПМ па гучнай сувязі просяць лекараў не хадзіць на акцыі

19/10/2020 - 12:04
Медыкі на адной з акцый пратэсту каля медуніверсітэта ў Мінску / Еўрарадыё

Адміністрацыя бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі па гучнай сувязі заклікае лекараў не хадзіць на акцыі пратэсту і папярэджвае аб наступствах:

"Удзел супрацоўнікаў бальніцы ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах цягне за сабой адміністратыўную адказнасць", — гучыць з дынамікаў. Відэа апублікаваў канал у Тэлеграме "Белыя халаты".

Са жніўня, калі ў бальніцы сталі паступаць людзі, пацярпелыя ад жорсткасці сілавікоў, медыкі пачалі актыўна і публічна выступаць супраць гвалту. Станавіліся ў ланцугі салідарнасці, затрымліваліся на маршах і адбывалі суткі. Шэраг кіраўнікоў медустаноў і медуніверсітэтаў пазбавіліся пасад за тое, што падтрымалі супрацоўнікаў у іх выступах супраць гвалту. У прыватнасці, пасады пазбавіўся кіраўнік РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак, рэктары БДМУ і ГрГМУ.

Медыкі таксама неаднаразова выступалі з зваротамі да ўладаў з патрабаваньнем спыніць гвалт. Напярэдадні чарговы зварот запісалі 16 віцебскіх лекараў. Яны патрабуюць "неадкладнага вызвалення ўсіх медыцынскіх работнікаў і іншых грамадзян, затрыманых па палітычных матывах і падчас мірных акцый пратэсту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі