У Брэсцкім раёне падчас руху загарэўся аўтамабіль (фота)

13/09/2016 - 12:22

У Брэсцкім раёне падчас руху загарэўся аўтамабіль. Здарэнне адбылося 11 верасня, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Цалкам згарэлы аўтамабіль “Аўдзі”, які ляжаў на баку, выявілі ў вёсцы Барысы. Што стала прычынай перакульвання і пажару, было незразумела, бо кіроўца машыны пакінуў месца аварыі.

Аднак пазней супрацоўнікі ДАІ знайшлі чалавека, які быў за рулём “Аўдзі”. Ім апынуўся 25-гадовы мясцовы жыхар. Малады чалавек растлумачыў інспектарам, што ў момант пераключэння паліўнай сістэмы з бензіну на газ адбылося ўзгаранне пад капота. Ад задымлення салону кіроўца страціў кіраванне, і аўтамабіль перакуліўся.

Пры ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі