У брэсцкай гарадской бальніцы пацыент пагражаў нажом фельчару. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 23 студзеня. 27-гадовы мужчына сам звярнуўся па дапамогу, але яму не спадабалася прапанова зашыць рану на назе. Паводле яго слоў, ён параніўся, калі нагой разбіў шкляныя дзверы.
У нейкі момант мужчына дастаў нож і стаў пагражаць. Жанчына-фельчар адбегла ад яго. Зламысніка затрымала міліцыя, ён быў п'яны (1.4 праміле). Крымінальную справу распачалі за асабліва злоснае хуліганства.
Напады ці пагрозы нападаў на медыкаў у Беларусі нярэдкія. Нядаўна пацыент таксікалагічнага аддзялення ў Гомелі напаў з нажом на дзяжурнага доктара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут