У Брэсце зноў адбылася акцыя пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода

15/04/2018 - 15:07

У Брэсце 15 красавіка адбылася чарговая акцыя пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, якім займаецца кампанія "АйПаўэр".

Паводле звестак Радыё "Свабода", у акцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Людзі кармілі галубоў і збіралі подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра адстаўку чыноўнікаў, "якія прапіхваюць" гэтую будоўлю.

Акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце адбываюцца кожную нядзелю з канца лютага. Удзельнікі не выкрыкваюць ніякіх лозунгаў і не трымаюць плакаты. Яны кажуць, што проста выходзяць на плошчу пакарміць галубоў і такім чынам паказаць, што ў горадзе ёсць незадаволеныя будаўніцтвам завода.

Раней брастаўчане ўжо сабралі больш за 37 тысячаў подпісаў, каб спыніць будаўніцтва завода. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі