У Брэсце знікла настаўніца, яе шукаюць ужо тры дні (фота)

24/12/2015 - 13:17

У Брэсце ўжо тры дні шукаюць настаўніцу геаграфіі СШ № 9 38-гадовую Валянціну Голуб. 22 снежня каля 14-й гадзіны яна выйшла з працы, але дома так і не з'явілася. Прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці распаўсюдзіла яе фота і просіць грамадзян дапамагчы ў пошуку.

БЕЛТА дадае, што мабільны тэлефон настаўніцы застаўся ў школе. На сувязь з роднымі яна не выходзіла. Муж жанчыны звярнуўся ў міліцыю толькі ўвечары 23 снежня.

Фота: uvd.brest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі