У Брэсце з пачаткам зімы падаражэе праезд у гарадскіх маршрутках

27/11/2023 - 10:21

Маршруткі ў Брэсце / trkbrest.by

У Брэсце з пачаткам зімы падаражэе праезд у гарадскіх маршрутках. Гарадскія ўлады паведамілі, што з 1 снежня давядзецца плаціць на 30 капеек больш: замест цяперашніх 1,5 рубля праезд будзе каштаваць 1,8 рубля.

У Брэсцкім гарвыканкаме заявілі, што падаражанне "абгрунтавана перавозчыкамі на аснове планавых выдаткаў, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, а таксама прыбытку, разлічанага зыходзячы з нарматываў рэнтабельнасці не больш за 15 працэнтаў".

Цана на праезд у маршрутках у Брэсце не змянялася з красавіка 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі